Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Сімволіка Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

Эмблема Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

  1. Эмблема Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (далей – эмблема) з’яўляецца знакам адрознення дадзенага дзяржаўнага органа і знакам, які паказвае на прыналежнасць супрацоўнікаў, якія маюць спецыяльныя званні, або маёмасці да Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
  2. Выява эмблемы размяшчаецца на:
    • Сцягу і флагу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
    • прадметах формы адзення, знаках адрознення па спецыяльных званнях і знаках адрознення супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
    • друкаванай, сувенірнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз і па яго заказе;
    • афіцыйным інтэрнэт-сайце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
    • транспартных сродках Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
    • узнагароднай халоднай зброі.
  3. Выява эмблемы можа змяшчацца ў службовых кабінетах Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і яго намеснікаў, начальнікаў тэрытарыяльных органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, у зале пасяджэнняў калегіі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і іншых месцах, якія вызначаюцца Старшынём Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
  4. Дапускаецца адлюстраванне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

Сцяг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

  1. Сцяг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (далей – Сцяг) – асаблівы ганаровы знак, які з’яўляецца знакам гонару, гераізму і славы, служыць напамінам пра вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе народу, неабходнасць свята трымацца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бездакорна выконваць свае абавязкі.
  2. Сцяг уручаецца Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    Сцяг захоўваецца за Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз на ўвесь час незалежна ад змены яго назвы. Змена назвы заносіцца ў Грамату Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пры ўручэнні Сцяга.
  3. У выпадку ліквідавання Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Сцяг і Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь перадаюцца на захоўванне ў дзяржаўную ўстанову “Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі”.
  4. Парадак вынасу, захоўвання і ўтрымання Сцяга вызначаецца Старшынём Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

  1. Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным знакам.
  2. Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз усталёўваецца (вывешваецца) на яго будынках, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў і службовых кабінетах Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і яго намеснікаў, начальнікаў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, тэрытарыяльных органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
    Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і іншых флагаў (сцягоў) іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года “Аб дзяржаўных знаках Рэспублікі Беларусь”.
  3. Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, грамадзянска-патрыятычных і культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.